Чароўны квадрат “З любоўю да роднага слова” (беларускі чацвер 12.11.2020 г.)
Дата публикации: 12 ноября 2020
12 лістапада 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 3 “В” класа, дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева”, сталі ўдзельнікамі гульні чароўны квадрат “З любоўю да роднага слова”.
Чароўны квадрат складаўся з наступных “квадратаў”: гульні “Назаві адным словам” , гульні “Жывы – не жывы” , гульні “Домік”, гульні “Наадварот”, крыжаванкі “Школьны дыктант” , гульні “Літара заблудзілася”, “Рэбусаў”, гульні “Чароўная кветка” ,“Загадак” .
Дзеці выконвалі розныя заданні, складалі беларускія словы, знаходзілі словы з супрацьлеглым значэннем, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку “Школьны дыктант” і рэбусы.
Займальныя пытанні і творчыя заданні выклікалі цікавасць вучняў: яны былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.
Марыя Новікава.
настаўнік пачатковых класаў