• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Часопіс для дзяцей «Вясёлка» (беларускі чацвер 29.11.2018)

Дата публикации: 30 ноября 2018

Не старайся больш дарма –

іншых колераў няма.

Распраўляе крылцы пчолка,

зелянее збажына.

Загарэлася вясёлка –

будзе добрая вясна.

Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, беларускі пісьменнік Сяргей Грахоўскі. “Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі. “Вясёлка” ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двойчы выходзіла пераможцам Нацыянальнага конкурсу “Залатая Ліцера” (2004, 2007 гг.).

У беларускі чацвер бібліятэкарамі была арганізавана выстава-гід «Часопіс для дзяцей «Вясёлка», дзе чытачы маглі прачытаць расказы і вершы беларускіх пісьменнікаў у рубрыцы “Жывая класіка”, пазнаеміцца з творамі дзяцей у рубрыцы “Мае прыгоды”,  разгадаць загадкі і крыжаванкі ў “Хвілінкі-весялінкі”, даведацца пра сумесны праект часопіса “Вясёлка” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Буквар. Таямніцы 4-х стаггодзяў” і атрымаць іншыя цікавыя веды пра Беларусь.

Парфенава А.М., Мільто Н.А