Дзень роднай мовы
Дата публикации: 22 февраля 2022
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята асаблівае для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Штогод Дзень роднай мовы адзначаецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”. 21 лютага 2022 года з нагоды свята роднай мовы ва ўстанове адукацыі былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы.
Да свята вучні намалявалі прыгожыя малюнкі і насценгазеты. Таксама на працягу дня школьнікі раздавалі вучням і настаўнікам рэцэпты беларускіх страў. У школьнай бібліятэцы і фае дэманстраваліся відэаролікі на беларускую тэматыку. У школьных калідорах гучала беларуская мова. А класныя і інфармацыйныя гадзіны ў гэты дзень былі прысвечаны Дню роднай мовы.
Вельмі цудоўна, што ёсць такое свята, у ходзе правядзення якога мы можам яшчэ раз упэўніцца ў прыгажосці, мілагучнасці, непаўторнаці нашай роднай беларускай мовы.
Наталля Цімафеенка,
кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры