Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку (беларускі чацвер 04.04.2019)
Дата публикации: 6 апреля 2019
Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.
У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах.
Дзень яднання Беларусі і Расіі – знамянальнае свята, якое сімвалізуе блізасць братэрскіх народаў. Нас аб’ядноўвае падобная гісторыя і культура, а таксама вялікая колькасць агульных інтарэсаў. Усё гэта і спрыяла збліжэнню дзвюх краін.
З нагоды свята ў бібліятэцы ў беларускі чацвер арганізаваны інформ-дайджэст “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”.