Эка-квіз “Ведай мову” (беларускі чацвер 06.10.2022 г.)
Дата публикации: 6 октября 2022
Навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Любы дапытлівы чалавек спрабуе даведацца аб ім як мага больш. Але колькі б чалавек не імкнуўся да пазнання таямніц прыроды, усё роўна застануцца пытанні, загадкі, якія яна заўсёды будзе гатова прадставіць.
Прырода для нас – гэта крыніца жыцця, прыродных рэсурсаў, крыніца прыгажосці, натхнення і творчай дзейнасці. Каб захаваць дзіўны і разнастайны свет прыроды, трэба ведаць яе і любіць усім сэрцам.
6 кастрычніка 2022 года для шасцікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” быў праведзены эка-квіз “Ведай мову!». Вучні адправіліся ў падарожжа па жывёльным і раслінным свеце нашай краіны,
Мэта дадзенага мерапрыемства — фарміраванне ўяўленняў і элементарных ведаў пра экалогію.
Эка-квіз спрыяе развіццю пазнаваўчых інтарэсаў вучняў, выхаванню беражлівых адносін да прыроды і любові да роднай мовы.
Мерапремства было арганізавана з дапамогай мультымедыйных сродкаў.
Яўгенія Нікіценка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры