Экалагічная гадзіна «Нацыянальны парк “Белавежская пушча” (беларускі чацвер 16.09.2021 г.)
Дата публикации: 16 сентября 2021
Разбуральная дзейнасць чалавека ў прыродным асяроддзі выклікае трывогу і нараджае рэакцыю ў адказ дзяржавы — не дапусціць гібелі планетарнай прыроды як асяроддзя пражывання чалавецтва і найважнейшай умовы яго выжывання.
Каб дзеці навучыліся любіць сваю Радзіму, разумець прыроду, адчуваць яе прыгажосць, берагчы яе багацці, трэба прывіваць гэтыя пачуцці з ранняга ўзросту. Малодшыя школьнікі адрозніваюцца эмацыянальнасцю, дапытлівасцю, імкненнем да пошуку таямніц. Спытаеце ў дзяцей, хто з іх хоча адправіцца ў падарожжа, узнімецца шмат рук, заблішчаць вочы, успыхнуць усмешкі.
16 верасня адзначыў 30-гадовы юбілей нацыянальны парк “Белавежская пушча”. У гэты дзень навучэнцы групы падоўжанага дня № 5 здзейснілі завочнае падарожжа па нацыянальным парку «Белавежская пушча». Галоўнай мэтай мерапрыемства было — абудзіць у дзяцей пачуццё гонару за родны край, спрыяць выхаванню любові да прыроды, павазе да працоўнага чалавека.
У ходзе мерапрыемства малодшыя школьнікі даведаліся, калі ўзнік нацыянальны парк «Белавежская пушча», гулялі ў гульню «Хто дакладней?», выконвалі тэставыя заданні, складалі пазлы «Жывёлы Белавежскай пушчы». Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, справіліся з усімі заданнямі і паказалі выдатныя веды аб прыродзе роднага краю.
Абавязак кожнага — захоўваць прыроду і навакольнае асяроддзе, беражліва адносіцца да прыродных багаццяў. Клопат пра прыроду — гэта маральнае патрабаванне грамадства. Усведамленне ўнікальнасці, непаўторнасці свайго краю спрыяе беражлівым адносінам да сваёй малой радзімы, жаданню захоўваць народныя традыцыі. Веданне мінулага свайго краю дапамагае лепш зразумець сучаснасць, прагназаваць будучыню.
І. Л. Троц, выхавацель ГПД