Філалагічная спартландыя “Залацінкі народнай мудрасці” (беларускі чацвер 28.02.2019)
Дата публикации: 28 февраля 2019
28 лютага 2019 года пяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у філалагічнай спартландыі “Залацінкі народнай мудрасці”.
Дзве каманды “Беларусы” і “Дружбакі” спаборнічалі пры выкананні разнастайных заданняў. Вучні адгадвалі загадкі, малявалі адгадкі, тлумачылі сэнс прыказак, падбіралі да беларускіх фразеалагізмаў рускія адпаведнікі, вызначалі месца святаў у беларускім народным календары.
У час правядзення мерапрыемства панавала атмасфера добразычлівасці і ўзаемадапамогі. Філалагічная спартландыя садзейнічала выхаванню павагі да багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа і спрыяла разуменню неабходнасці захавання народных традыцый.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.