• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гадзіна паэзіі “І кружыцца планета Куляшова…” (прысвечаная 105-годдзю са дня нараджэння паэта) (беларускі чацвер 21.02.2019)

Дата публикации: 21 февраля 2019

21 лютага, у чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” для вучняў 6-7 класаў была праведзена гадзіна паэзіі “І кружыцца планета Куляшова…”, прысвечаная 105-годдзю са дня нараджэння паэта Аркадзя Куляшова. Так супала, што ў гэты дзень, 21 лютага, у нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. А наш знакаміты зямляк, ураджэнец Магілёўшчыны Аркадзь Куляшоў з’яўляецца выдатным майстрам слова, яркім прадстаўніком беларускай літаратуры, адным з самых таленавітых і вядомых беларускіх паэтаў 20-га стагоддзя. Таму сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень вучні звярнуліся да літаратурнай спадчыны, якую паэт пакінуў нам, сваім нашчадкам.

У ходзе мерапрыемства былі ўзгаданы старонкі з жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова, а таксама асаблівая ўвага была звернута на яго разнастайную і шматпланавую лірыку. У выкананні вучняў прагучалі такія творы, як “Я хаце абавязаны прапіскаю…”, “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, “Балада аб чатырох заложніках”, “На паўмільярдным кіламетры”, “Размова з патомкам” і іншыя. Таксама вучні праслухалі некаторыя творы паэта, якія былі пакладзены на музыку. Гэта ўсім вядомая песня “Алеся” (на верш А.Куляшова “Бывай”) у выкананні ансамбля “Песняры”, гэта “Магілёўская хмарка” ў выкананні Мікалая Яцкова і гэта аднайменная пасня на верш “Парушыўшы законы прыцягнення…” ў выкананні Лявона Вольскага.

Заключным момантам мерапрыемства былі творы, напісаныя беларускімі паэтамі ў памяць Аркадзю Куляшову. Прагучалі такія вершы, як “Памяці Аркадзя Куляшова” Аляксея Русецкага, “Каля вогнішча” Сяргея Грахоўскага і “Куляшову” Пімена Панчанкі.

Пад сонцам

І пад небам перуновым

Цяжэй нам без цябе пісаць і жыць…

І кружыцца планета Куляшова,

І песня пра Алесю ўсё звініць.

П. Панчанка