• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гістарычная віктарына “Вялікія і славутыя сыны Беларусі”(беларускі чацвер 14.10.2021 г.)

Дата публикации: 14 октября 2021

Кожны час нараджае сваіх вялікіх герояў, якія ўносяць вялікі ўклад не толькі ў развіццё Беларусі, але і ў сусветную гісторыю.

14 кастрычніка 2021 года сярод навучэнцаў 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена гістарычная віктарына «Вялікія і знакамітыя сыны Беларусі». Навучэнцы пазнаёміліся з лёсам знакамітых людзей сваёй Радзімы, даведаліся пра цікавыя факты іх жыцця.

Гэтае мерапрыемства дазволіла кожнаму навучэнцу ўзгадаць мінулае беларускага народа, ушанаваць памяць вялікіх сыноў Беларусі і ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай культуры і спадчыны.

Алена Ісакава,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства