Гістарычны экскурс “Квіток да Скарыны” (беларускі чацвер 12.09.2019)
Дата публикации: 12 сентября 2019
19 верасня 2019 года сярод вучняў сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” быў праведзены гістарычны экскурс “Квіток да Скарыны”.
Спачатку вучням быў прапанаваны прагляд дакументальнага фільма «Начало славных дел». Пасля сямікласнікі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатных асветнікаў. Выступленне суправаджалася паказам слайдаў электроннай прэзентацыі “Духоўнай спадчыне адданасць”. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у віктарыне “Мая Скарыніяна”.
Таксама для вучняў была арганізавана выстава “Ад мінулага ў сёння і ад сёння – у заўтра вядзе нас друкаванае слова”.
Гістарычны экскурс прайшоў цікава і захапляльна.
Таццяна Лабанава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры