Гульня “Чароўны куфэрак” (беларускі чацвер 15.04.2021 г.)
Дата публикации: 15 апреля 2021
15 красавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 1 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева” сталі ўдзельнікамі гульні «Казачны куфэрак».
У час гульні дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, слухалі легенды і паданні, угадвалі казкі і казачных герояў. Усе заданні для гульні знаходзіліся ў «чароўным куфэрку».
У канцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і пазнаёміліся з выставай, прысвечанай беларускім пісьменнікам.
Гульня атрымалася цікавай, займальнай і прынесла дзецям вялікае задавальненне.
Ірына Белавус,
настаўнік пачатковых класаў