• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-конкурс “ Ад А да Я” (беларускі чацвер 15.04.2021)

Дата публикации: 15 апреля 2021

15 красавіка, у чацвер, вучні 7 “В” класа прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Ад А да Я”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі сваё веданне беларускай мовы, называючы словы, аб’яднаныя пэўнай тэмай, на кожную літару беларускага алфавіта. Вучням былі прапанаваны наступныя тэмы: “Жывёлы”, “Расліны”, “Матэрыял, рэчыва”, “Асоба” і “Прадметы”.

У працэсе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, кожны стараўся як мага больш даць правільных адказаў. Трэба адзначыць, што вучні маюць досыць багаты слоўнікавы запас на беларускай мове па дадзеных тэмах.

Марыя Сцельмах,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры