Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова” (беларускі чацвер 23.02.2023 г.)
Дата публикации: 23 февраля 2023
23 лютага 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Пагуляем у роднае слова”.
У спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды. Вучні з задавальненнем выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі, шарады, “працавалі” перакладчыкамі, тлумачылі значэнне слоў, збіралі прыказкі і прымаўкі.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, абуджэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы.
Наталля Клішкова,
настаўнік пачатковых класаў