Гульня-квэст “Падарожжа па роднай Беларусі” (беларускі чацвер 21.05.2020 г.)
Дата публикации: 21 мая 2020
21 мая 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена гульня-квэст “Падарожжа па роднай Беларусі”.
У час гульні вучні стваралі маляўнічыя шэдэўры розных куткоў сваёй Радзімы.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да Бацькаўшчыны, выяўляла еднасць кожнага з прыродай, гармонію ў сузіранні навакольнага свету.
Алена Даргевіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры