Гульня-падарожжа “Люблю свой край – старонку гэту” (беларускі чацвер 06.12.2018)
Дата публикации: 6 декабря 2018
6 снежня 2018 года вучні 7-х класаў сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Люблю свой край – старонку гэту”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.
Маршрут гульні вядомы – падарожжа па роднай зямлі. Гэта мерапрыемства спрыяла выхаванню любові да роднага краю, выпрацоўвала ўменне працаваць у камандзе. А таксама ў ходзе мерапрыемства вучні паглыбілі свае веды пра культурную спадчыну беларускага народа.
Алена Даргевіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры