• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-падарожжа «Мая Беларусь» (беларускі чацвер 17.01.2019)

Дата публикации: 17 января 2019

17 студзеня ў 1 «Д» класе прайшла гульня-падарожжа «Мая Беларусь», мэтай якой было фармiраванне цiкавасцi да роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства дзецi падарожнiчалi па станцыях “Гістарычная”, «Сімволіка», «Паэтычная». Вучнi пашырылi свой слоўнiкавы запас па адпаведных тэмах. Параўноўвалi назвы на рускай i беларускай мовах. Дзецi адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi вiктарыны.. У ходзе мерапрыемства вучнi таксама пашырылi свае веды пра гісторыю Беларусi, пра яе сімвалы і звычаі.

З цiкавасцю дзецi паглядзелi вiдэаролiк пра сучасную Беларусь . Вучнi мелi магчымасць убачыць прыгажосць прыроды нашай зямлi i адчуць мiлагучнасць роднага слова.