Гульня-падарожжа “Мая Беларусь” (беларускі чацвер 17.09.2020 г.)
Дата публикации: 18 сентября 2020
З мэтай актуалізацыі і пашырэння ведаў пра Беларусь, яе прыроду і гістарычнае мінулае 17 верасня 2020 года вучні 4 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі.
У ходзе правядзення пазакласнага мерапрыемства “Мая Беларусь” школьнікі сутыкнуліся з рознымі выпрабаваннямі: паўдзельнічалі ў віктарыне “Выдатныя дзеячы Беларусі”, правялі гульню “Назаві адным словам”, хутка адказалі на пытанні ў бліц-турніры і склалі калаж “Я люблю Беларусь!”
Мерапрыемства спрыяла развіццю творчага мыслення і эстэтычнага густу, спрыяла выхаванню пачуцця гонару за беларускі народ, любові да роднага краю, а таксама праз творчасць, фантазію і гульню ўзбагаціла вучняў новымі ведамі пра Радзіму.
Наталля Каралёва,
настаўнік пачатковых класаў