Гульня-падарожжа “Па слядах беларускага і англійскага фальклору” (беларускі чацвер 08.09.2022 г.)
Дата публикации: 8 сентября 2022
8 верасня 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” была праведзена гульня-падарожжа “Па слядах беларускага і англійскага фальклору”.
Гульня была прысвечана роднай мове, якая нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. У ходзе пазакласнага мерапрыемства вучні пазнаёміліся з творамі беларускага фальклору, з захапленнем успаміналі забаўлянкі, адгадвалі загадкі, выконвалі заданні, знаёміліся з новымі беларускімі і англійскімі словамі. У гэтым спаборніцтве не было пераможцаў, вучні даведаліся шмат новага і цікавага, а таксама знайшлі сабе новых сяброў.
Мерапрыемства дапамагло раскрыць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў.
Святлана Сцебіхава,
Наталля Шмялёва,
настаўнікі англійскай мовы