• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-падарожжа “Родная мова, жывая, трапяткая” (беларускі чацвер 13.01.2022 г.)  

Дата публикации: 14 января 2022

13 студзеня 2022 года вучні шостых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Родная мова, жывая, трапяткая”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды, адказваючы на пытанні па розных раздзелах беларуская мовы, развівалі сваю кемлівасць і назіральнасць, выконваючы цікавыя заданні.

У працэсе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, кожны стараўся як мага больш даць правільных адказаў. Самыя актыўныя вучні, якія атрымалі большую колькасць балаў, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Вольга Бібікава,

настаўнік рускай мовы і літаратуры