Гульня-падарожжа “У краіне Казак” (беларускі чацвер 07.04.2022 г.)
Дата публикации: 7 апреля 2022
7 красавіка 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 1 «А» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» прайшла гульня-падарожжа «У краіне Казак».
У ходзе мерапрыемства дзеці падарожнічалі па станцыях «Збяры казку», «Назаві казку па ўрыўку», «Крыжаванка».
Дзеці паказалі добрыя веды і выдатна справіліся з усімі заданнямі.
Правядзенне мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў першакласнікаў павагі да народных казак і жывога беларускага слова.
Наталля Клішкова,
настаўнік пачатковых класаў