Гульня-падарожжа “Вандроўка па краіне роднай мовы” (беларускі чацвер 26.01.2023 г.)
Дата публикации: 26 января 2023
26 студзеня 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 3 “Д” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа « Вандроўка па краіне роднай мовы».
У пачатку мерапрыемства школьнікі падзяліліся на дзве каманды: «Галосныя» і «Зычныя». Падчас падарожжа яны рабілі прыпынкі, у час якіх выконвалі пэўныя заданні і атрымлівалі жэтоны. Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі фразеалагізмы, шукалі пары слоў, плённа працавалі з прыказкамі, вызначалі лексічнае значэнне слоў.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве, у ходзе якога прадэманстравалі свае веды па беларускай мове.
Анастасія Шайдо,
настаўнік пачатковых класаў