Гульня-падарожжа “Якая цудоўная родная мова” (беларускі чацвер 22.09.2022 г.)
Дата публикации: 22 сентября 2022
22 верасня 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” у рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 5-х класаў была праведзяна гульня-падарожжа “Якая цудоўная родная мова”.
У спаборніцтве кожная каманда імкнулася паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі матэматычныя загадкі, рэбусы і крыжаванкі.
Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды па
гісторыі матэматыкі, пашырыла кругагляд вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы.
Юлія Фралова,
настаўнік матэматыкі