• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульня-віктарына “Падарожжа па Беларусі» (беларускі чацвер 05.12.2019 г.)

Дата публикации: 9 декабря 2019

Горад… Яго гісторыя, жыццё, культурная спадчына… Кожны куток зямлі цікавы па-свойму. Славутасцям вялікіх і малых гарадоў нашай краіны была прысвечана гульня-віктарына “Падарожжа па Беларусі”, у якой 5 снежня 2019 года прынялі ўдзел вучні 3 “В” і 3 “Д” класаў.

 

 

З мэтай замацавання ведаў, атрыманых вучнямі на вучэбных і факультатыўных занятках аб Беларусі, развіцця кемлівасці і дапытлівасці, заахвочвання да вядзення гутаркі на роднай мове вучням былі прапанаваны заданні “Шыфраванае пісьмо”, “Літарынка”, “Складзі малюнак”, “Перакладчыкі”. Школьнікі спаборнічалі ў веданні геаграфічных аб’ектаў краіны, разгадванні загадак, рэбусаў, крыжаванак.

Наталля Каралёва,

настаўнік пачатковых класаў