Гульня- віктарына «Старонка мая дарагая» (беларускі чацвер 22.09.2022 г)
Дата публикации: 22 сентября 2022
Кожны чалавек любіць сваю малую радзіму. Раней казалі: «Дурная тая птушка, якой сваё гняздо не міла».
22 верасня 2022 года ў групе падоўжанага дня №5 дзяржаўнай установы адукацыі прайшла гульня- віктарына «Старонка мая дарагая».
Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на каманды «Вожыкі», «Вавёркі», «Зубры», «Медзведзяняты», «Тыгры» і «Лісяняты». У час гульні малодшыя школьнікі прадэманстравалі свае веды пра Беларусь, пра беларусаў, пра іх традыцыі і звычаі, пра сваю малую радзіму, разважалі пра тое, чаму краіну, у якой яны жывуць, называюць «зямлёю пад белымі крыламі». Вучні з цікавасцю слухалі настаўніка, актыўна адказвалі на пытаннi віктарыны. Перамогу атрымалі «Зубры». Не дарма гэта самы моцны звер Беларусі.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў цікавасці да выдатных мясцін Беларусі і малой радзімы, а таксама развіццю пазнавальнага інтарэсу, назіральнасці, памяці, звязнага маўлення.
Іна Троц,
выхавацель групы падоўжанага дня №5