Гульня-віктарына “Вандроўка па цудоўных краінах Беларусі і Брытаніі” (беларускі чацвер 15.11.2018)
Дата публикации: 15 ноября 2018
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я….
Якуб Колас
У рамках адзінага дня маўлення вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” прынялі актыўны ўдзел ў гульні-віктарыне “Вандроўка па цудоўных краінах Беларусі і Брытаніі”.
У мерапрыемстве, якое праводзілася ў актавай зале, вучні спаборнічалі ў дзвюх камандах “Бульбашы” і “Васількі”. Ажыццяўляючы падарожжа па дзвюх краінах, вучні спыняліся на станцыях-прыпынках і выконвалі розныя заданні. У ходзе гульні вучні пашыралі веды краязнаўчага характару аб нацыянальных касцюмах, сімвалах і стравах дзвюх краін, чыталі вершы і спявалі песню на беларускай і англійскай мовах.