Гульня “Я ведаю” (па старонках твораў Янкі Маўра) (беларускі чацвер 11.05.2023 г.)
Дата публикации: 11 мая 2023
11 мая 2023 года вучні 9 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі гульні “Я ведаю”, прысвечанай творчасці Янкі Маўра.
Дзевяцікласнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменніка, адказвалі на пытанні віктарыны “Па старонках твораў Янкі Маўра”.
Сёння спаўняецца сто сорак гадоў з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка.
У новых гістарычных умовах, калі ідзе пераацэнка многіх ранейшых ідэалаў, патрабавальна вывяраецца эстэтычная і гуманістычная вартасць ранейшых літаратурных набыткаў, аўтарытэт Янкі Маўра не пахіснуўся. Яго творы ў актыве нашай нацыянальнай класікі. І сёння ўзбагачае, сагравае сэрцы юных чытачоў чалавечае цяпло таленту гэтага цудоўнага мастака слова.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры