Гульня “Захапляльнае падарожжа ў краіну англійскіх казак” (беларускі чацвер 21.05.2020 г.)
Дата публикации: 21 мая 2020
21 мая 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў трэціх класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена гульня “Захапляльнае падарожжа ў краіну англійскіх казак”.
Займальныя пытанні і творчыя заданні па англійскіх і беларускіх казках выклікалі цікавасць вучняў: яны былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.
Дзеці пазнаёміліся з казкамі англійскіх аўтараў, пашырылі свой слоўнікавы запас, паглыбілі веды пра віды казак, іх паходжанне.
Мерапрыемства спрыяла выхаванню павагі да роднага слова і вуснай народнай творчасці.
Наталля Шмялёва,
Алеся Сярэдзіч,
настаўнікі англійскай мовы