Гульня “Знаўцы роднай мовы” (беларускі чацвер 12.05.2022 г.)
Дата публикации: 12 мая 2022
12 мая 2022 года ў 4 “А” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшла гульня “Знаўцы беларускай мовы».
Вучні, падзяліўшыся на каманды, выконвалі наступныя заданні: перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку і прамаўлялі скорагаворкі.
Пазакласнае мерапрыемства спрыяла фарміраванню цікавасці і павагі да беларускай мовы .
Ганна Бондарава,
настаўнік пачатковых класаў