Гульнявая фальклорная праграма “Кошык весялосці” (беларускі чацвер 17.02.2022 г.)
Дата публикации: 17 февраля 2022
17 лютага 2022 года вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі гульнявой фальклорнай праграмы “Кошык весялосці”. Перад пачаткам гульні дзеці перакладалі словы на беларускую мову, за што атрымлівалі зоркі рознага колеру, такім чынам падзяліўшыся на каманды.
Каб прывіць цікавасць да нацыянальных традыцый, ім прапанаваліся беларускія народныя гульні. Вельмі спадабалася вучням гульня “Слуцкія паясы”. Сэнс гульні: злева і справа ад вядучага размяшчаюцца ўдзельнікі. Трэба завярнуцца ў пояс (да вядучага) і развярнуцца. Хто будзе хутчэй, той і перамог. У гульні “Кірмашовы пачастункі” ўдзельніку кожнай каманды па чарзе давалася камізэлька і капялюш. Задача ўдзельніка: вучань апранае камізэльку і бяжыць да пачастункаў, бярэ абаранак і вяртаецца да каманды. Перамагае тая каманда, якая хутчэй перанясе абаранкі.
Таксама ў ходзе гульнявой фальклорнай праграмы вучні пашырылі свае веды пра беларускі арнамент: сімвалы Сонца (звычайна ромб), вобраз агню, сімвал дабрабыту, сімвал кахання (голуб).
Самарцава Таццяна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры