• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульнявы занятак “Ветлівыя словы” (беларускі чацвер 30.11.2023 г.)

Дата публикации: 30 ноября 2023

30 лістапада 2023 года ў дзень беларускага маўлення ў першай і другой  групах падоўжанага  дня  адбылося пазакласнае мерапрыемства «Ветлівыя словы». Мэтай гэтага мерапрыемства было актывізаваць слоўнік дзяцей і ўзбагаціць іх слоўнікавы запас ветлівымі словамі.

Наша жыцце нельга ўявіць без узаемадзеяння. Штодзень мы размаўляем адзін з адным, абменьваемся інфармацыяй, ствараючы такім чынам сацыяльную камунікатыўную прастору. Наколькі паспяховым будзе працэс камунікацыі залежыці ад выражэння пазітыўных адносін да каго-небудзь, імкненне пазбегнуць канфліктнай сітуацыі. Развіцце ўласнай асобы немагчыма без выканання агульнапрынятых правілаў ветлівасці і этыкету, якія павінен ведаць кожны. Выхавацелі Троц І.Л. і Шелегава М.С. нагадалі  малодшым школьнікам, што ветлівы чалавек не забывае гаварыць словы прывітання пры сустрэчы, а таксама заўседы развітваецца пры расстанні, просіць прабачэння, калі трэба, і дзякуе за любыя аказанныя яму паслугі.

Іна Троц, Марыя Шэлегава,

выхавацелі ГПД,