• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Хімія ў сучасным жыцці (беларускі чацвер 11.10.2018)

Дата публикации: 12 октября 2018

11 кастрычніка ў нашай школе ў рамках беларускага чацверга вучні 9 “Б” разам з сваім класным кіраўніком Храпуновай Наталляй Сяргееўнай былі ўдзельнікамі вельмі цікавага падарожжа ў свет сучаснай хіміі.

На пазакласным мерапрыемстве “Хімія ў сучасным жыцці” дзеці адкрылі для сябе шмат новага, паглядзелі на ўжо знаемае з іншага боку. Аказваецца, што хімічныя з’явы ўсюды – у прыродных працэсах, у арганізме чалавека, у медыцыне, будаўніцтве… Дзеці пазнаеміліся з хімічнымі досведамі, якія адлюстроўваюць сучасны быт, паспяхова адгадвалі хімічныя галаваломкі і рэбусы.