Інсцэніроўка казкі “Зайкава хатка”
Дата публикации: 23 января 2020
23 студзеня 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення”, вучні 2 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа№ 40 г. Магілёва” адчулі сябе сапраўднымі артыстамі. Школьнікі інсцэніравалі беларускую народную казку “Зайкава хатка”.
Інсцэніроўцы папярэднічала падрыхтоўчая работа: завучванне сваіх роляў, выбар касцюмаў і падрыхтоўка рэквізіту.
Мерапрыемства спрыяла выхаванню павагі да роднага слова і вуснай народнай творчасці.
Марыя Новікава,
настаўнік пачатковых класаў