• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальнае падарожжа “Люблю свой край, старонку гэту…” (беларускі чацвер 17.02.2022 г.)

Дата публикации: 17 февраля 2022

17 лютага 2022 года вучні шостых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” прынялі ўдзел у інтэлектуальным падарожжы “Люблю свой край, старонку гэту…”

Дзеці разгадвалi крыжаванкі, загадкі і рэбусы, адказвалi на пытаннi, працавалі з картай Беларусі. Таксама шасцікласнікі пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі на роднай мове. Было весела, займальна і пазнавальна. Панавала атмасфера дабразычлiвасцi i ўзаемадапамогi. У ходзе пазакласнага мерапрыемства вучні прадэманстравалі свае веды па розных тэмах. Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым.

Алена Нікалаенка,

Марыя Аўдзеева,

настаўнікі англійскай мовы