• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Гавары са мной па-беларуску” (беларускі чацвер 20.09.2018)

Дата публикации: 21 сентября 2018

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Уладзімір Дубоўка.

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Уладзіміра Дубоўкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Незвычайнай адбылася і наша чарговая сустрэча ”беларускамоўны чацвер” 20 верасня ў форме інтэлектуальнай гульні пад назвай “Гавары са мной па-беларуску” .

Мерапрыемства для вучняў 6-х класаў садзейнічала абагульненню ведаў, набытых пад час урокаў беларускай мовы і літаратуры, дапамагло раскрыць творчы патэнцыял вучняў, выхоўвала цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.