• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Калядны каляндар” (беларуски чацвер 24.12.2020 г.)

Дата публикации: 25 декабря 2020

24 снежня 2020 г., у адзіны дзень беларускага маўлення, сямікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” далучыліся да інтэлектуальнай гульні “Калядны каляндар”

У час правядзення мерапрыемства вучні папоўнілі веды аб традыцыях святкавання Каляд. Даведаліся, што такое куцця, што яна бывае посная (6 студзеня), багатая (шчодрая, 13 студзеня) і вадзяная (галодная, 18 студзеня). У час гульні сямікласнікі пазнаёміліся з біблейскім сюжэтам, успомнілі батлейку, злучылі пачатак і канец прыказак і прымавак, паспрабавалі спяваць калядныя песні. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі: перамагла каманда “Калядная зорка”.

Таццяна Самарцава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.