• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” (беларускі чацвер 08.04.2021 г.)

Дата публикации: 8 апреля 2021

8 красавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сярод вучняў 9 “Г” класа адбылася інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”

Дзевяцікласнікі, падзяліўшыся на тры каманды, спаборнічалі ў наступных турах: “Смак беларускіх слоў”, “Перакладаем сказы”, “Сцісласць – сястра таленту”, “Скажа, як звяжа” і іншых.

У ходзе мерапрыемства вучні прадэманстравалі свае лінгвістычныя веды, прадэманстравалі камунікатыўныя ўменні і навыкі. Інтэлектуальная гульня садзейнічала выхаванню любові да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры