Інтэлектуальная гульня “Таямніцы родных слоў” (беларускі чацвер 14.10.2021 г.)
Дата публикации: 14 октября 2021
14 кастрычніка 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў 4 “Д” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” прайшла інтэлектуальная гульня пад назвай “Таямніцы родных слоў”.
Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе падарожжа па станцыях. На кожным прыпынку навучэнцы пашыралі свой кругагляд, папаўнялі свой слоўнікавы запас. Вучні актыўна прымалі ўдзел у спаборніцтвах.
Гэтае мерапрыемства садзейнічала прывіццю любові да роднай мовы, да сваёй Радзімы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі медалі “За выдатныя веды”.
Ірына Шашкова,
настаўнік пачатковых класаў