• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная віктарына «Культурныя выкацыі па сярэднявечнай Беларусі»  (беларускі чацвер 04.03.2021)

Дата публикации: 5 марта 2021

4 сакавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 10 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Культурныя выкацыі па сярэднявечнай Беларусі”.

Удзел у мерапрыемстве даў вучням магчымасць “дакрануцца” да гісторыі беларускіх земляў Х-ХІІІ ст.ст., убачыць, якім багатым і разнастайным было жыццё нашых продкаў, зразумець, што культурная спадчына з’яўляецца той повяззю часоў, без якой губляецца еднасць дня ўчарашняга з сённяшнім і будучым.

Ксенія Хвораст,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства