• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны аўкцыён “Матэматыка – царыца ўсіх навук” (беларускі чацвер 15.04.2021 г.)  

Дата публикации: 16 апреля 2021

15 красавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» у рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 6-х класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Матэматыка– царыца ўсіх навук».

Вучні здзейснілі займальнае падарожжа па краіне Матэматыцы. У спаборніцтве кожны імкнуўся паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства шасцікласнікі з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, шукалі лічбы ў прыказках і прымаўках.

Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно пашырыла кругагляд вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да роднай мовы і ўменне працаваць ў камандзе.

Таццяна Зацінацкая,

Анастасія Саўкіна

настаўнікi матэматыкі