• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны рынг “Падумай і адкажы” (беларускі чацвер 23.03.2023 Г.)

Дата публикации: 23 марта 2023

23 сакавіка 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 6 “Г” і 6 “Е” класах адбылося пазакласнае мерапрыемства – інтэлектуальны рынг “Падумай і адкажы”.

Вучні падзяліліся на каманды і ўдзельнічалі ў конкурсе, які складаўся з розных цікавых заданняў: разгадвалі крыжаванкі, перакладалі словы на беларускую мову, збіралі прыказкі, малявалі малюнкі па прачытаных творах.

Мерапрыемства, што прайшло весела і цікава, садзейнічала развіццю звязнай мовы вучняў, выхоўвала любоў і павагу да роднага слова.

Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры