Інтэлектуальны турнір “Лепшы знаўца беларускіх загадак” (беларускі чацвер 29.04.2021 г.)
Дата публикации: 29 апреля 2021
29 красавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 1 “Е” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшоў інтэлектуальны турнір “Лепшы знаўца беларускіх загадак”.
У спаборніцтве прынялі ўдзел тры каманды. Вучні з задавальненнем выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі, адгадвалі назвы жывёл па гуках, разглядвалі і апісвалі малюнкі, збіралі пазлы.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і цікавым.
Анастасія Сапранькова,
настаўнік пачатковых класаў