• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны турнір “Пагуляем у роднае слова” (беларускі чацвер 20.01.2022 г.)

Дата публикации: 20 января 2022

20 студзеня 2022 года вучні 6 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “Пагуляем у роднае слова”.

Шасцікласнікі прадэманстравалі свае веды па лексіцы і фразеалогіі беларускай мовы. Вучні “пазнавалі” словы па іх лексічным значэнні, вызначалі значэнне фразеалагізмаў, знаходзілі іх адпаведнікі сярод рускіх фразеалагізмаў і інш.

               Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры