Інтэрактыўнае падарожжа “Наш край Магілёўскі” (беларускі чацвер 16.05.2019)
Дата публикации: 17 мая 2019
16 мая 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у інтэрактыўным падарожжы “Наш край Магілёўскі”.
У час правядзення мерапрыемства дзевяцікласнікі выконвалі разнастайныя творчыя заданні, завочна падарожнічалі па родным горадзе. Вучні паказалі добрыя веды па гісторыі Магілёва.
Гэта мерапрыемства спрыяла выхаванню любові да роднага горада, роднай мовы, гісторыі і культуры, пашырыла іх веды аб родным краі, садзейнічала выхаванню патрыятызму.
Андрэй Мікушкін,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.