Інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску” (беларускі чацвер 01.10.2020 г.)
Дата публикации: 1 октября 2020
1 кастрычнiка 2020 года ў 4 «Д» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску”.
У час мерапрыемства былi праведзены шэсць конкурсаў: “Гранi слова”, “Перакладчыкі”, “Адгадай мелодыю” i iнш. Вучнi перакладалi словы i словазлучэннi, выбiралi правiльнае тлумачэнне слоў, адгадвалi мелодыi беларускiх песень.
Мерапрыемства спрыяла выхаванню павагі да роднага слова.
Таццяна Палунчанка,
настаўнік пачатковых класаў