Інтэрактыўная гульня “Каляндарныя святы, звычаі і абрады беларусаў” (беларускі чацвер 14.11.2024 г.)
Дата публикации: 14 ноября 2024
14 лiстапада 2024 года ў 10 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва» была праведзена iнтэрактыўная гульня «Каляндарныя святы, звычаі і абрады беларусаў». Дзесяцікласнікі прэзентавалi традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Грамніцы, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства, узгадвалi рэцэпты знакамiтых народных страў, адказвалi на прапанаваныя пытаннi, пазнаёмiлicя з ранейшым укладам жыцця i прыладамi працы беларускiх сялян.
У час правядзення мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна не забываць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашы продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.
Святлана Феафанава,
настаўнік рускай мовы і літаратуры