• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэрактыўная гульня “Няхай гучыць родная мова” (беларускі чацвер 18.04.2024 г.)

Дата публикации: 18 апреля 2024

У рамках адзінага дня беларускага маўлення з мэтай захавання і папулярызацыі роднай мовы 18 красавіка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” адбылася інтэрактыўная гульня “Няхай гучыць родная мова”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі  вучні 9-11- х класаў.

Школьнікі  спаборнічалі дзвюма камндамі “Мовазнаўцы” і “Эрудыты”. Каманды змагаліся за званне лепшых знаўцаў  сваёй роднай мовы,  Падчас мерапрыемства ўдзельнікі з задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове, выконвалі ўсе прапанаваныя заданні, дэманструючы свае лінгвістычныя навыкі, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў з англійскай мовы на беларускую, пашырылі свой кругагляд.

Ірына Легунова, Ірына Чарнова,

настаўнікі англійскай мовы.