Інтэрактыўная гульня “Паўтараем, на роднай мове размаўляем!” (беларускі чацвер 04.02.2021 г.)
Дата публикации: 4 февраля 2021
4 лютага 2021 года вучні 5«Е» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Паўтараем, на родная мове размаўляем”.
Мэтай гульні было спрыяць фарміраванню цікавасці і павагі да роднага слова як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання, а таксама садзейнічаць развіццю інтэлектуальных здольнасцяй вучняў.
Пяцікласнікі разгадвалі крыжаванку, удзельнічалі ў конкурсах “Рамонак”, «Кола беларускіх святаў”, дзякуючы якім успомнілі не толькі гісторыю, але літаратуру і геаграфію беларускай зямлі.
Вельмі спадабаўся вучням конкурс “Поле цудаў”. У ходзе яго правядзення школьнікі ўспомнілі звесткі з жыцця Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны. Вельмі прыемна было даведацца ад вучняў, што яны не толькі чулі імены гэтых вялікіх людзей, але і ведаюць іх жыццевы і творчы шлях.
Вольга Бібікава,
настаўнік рускай мовы і літаратуры