• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэрактыўная гульня “Жыві, мая родная мова!” (беларускі чацвер 02.03.2023 г.)

Дата публикации: 2 марта 2023

2 сакавіка 2023 года ў 6 “Е” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства – інтэрактыўная гульня “Жыві, мая родная мова!”

Дзеці актыўна праявілі сябе ў разнастайных конкурсах. Асаблівую цікавасць выклікалі конкурсы “Беларускія словы”, “Прыказкі”, “Пажаданні ад беларусаў” і іншыя.

Дзякуючы гульні, вучні пашырылі і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, праявілі свае творчыя здольнасці. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да беларускай мовы.

Анастасія Землякова,

настаўнік рускай мовы і літаратуры