Інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат” (беларускі чацвер 10.12.2020 г.)
Дата публикации: 10 декабря 2020
10 снежня 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для шасцікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат”.
Вучням, якія падзяліліся на тры каманды, быў прапанаваны “чароўны квадрат”, што складаўся з наступных сектараў: “Конкурс інсцэніровак”, “Падарожжа па карце Беларусі”, “Беларускія гульні”, “Таямнічая скрыня”, “Знакамітыя людзі Беларусі”, “Конкурс капітанаў”. З кожнага сектара, які шасцікласнікі выбіралі самі, ім былі прапанаваны пытанні. За правільныя адказы каманды атрымлівалі балы. Сваё майстэрства і творчасць вучні прадэманстравалі ў конкурсе капітанаў і ў конкурсе інсцэніровак. Пасля правядзення віктарыны была вылучана каманда-пераможца.
У ходзе правядзення мерапрыемства шасцікласнікі паглыбілі свае веды пра культуру Беларусі, пра беларускую мову і літаратуру, а таксама праявілі свае творчыя здольнасці і прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры