Карагод беларускіх народных гульняў (беларускі чацвер 10.11.2022 г.)
Дата публикации: 10 ноября 2022
10 лістапада 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва» вучні 4 “Д” класа сталі ўдзельнікамі фальклорнага мерапрыемства “Карагод беларускіх народных гульняў”. Мэта мерапрыемства: прывіваць любоў да беларускага фальклору; развіваць цікавасць да рамёстваў; вучыць песні, танцы, гульні беларускага народа.
У госці да дзяцей прыйшлі вясёлы Скамарох і дзяўчына-прыгажуня Матрона. Героі накіроўвалі вучняў у свет старажытных беларускіх народных гульняў з дапамогай чароўнага куфэрка. Дзеці мелі магчымасць дастаць картку з назвай гульні, а нашы героі, у сваю чаргу, пазнаёміць з дадзенай гульнёй, расказаць пра гісторыю яе ўзнікнення, пра ўмовы гульні. Увазе дзяцей былі прадстаўлены такія гульні, як «Вузельчык», «Лянок», «Маўчанка», «Гарлачык”, “Сляпы музыка», «Пляцень», “Бярозка”, “А мы проса сеялі”, “Іванка » і г. д.
Вучні змаглі пераканацца, што беларускія народныя гульні вельмі разнастайныя! Часцей за ўсё — гэта карагодныя гульні з народнымі песнямі прымаўкамі, танцамі.
Школьнікам гульні вельмі спадабаліся: яны пераўвасабляліся ў герояў гульняў, дэманстравалі свой спрыт. З гумарам і запалам правялі гэтую сустрэчу!
Беларускія народныя рухомыя гульні не павінны быць забытыя. Яны дадуць станоўчыя вынікі тады, калі выканаюць сваё галоўнае прызначэнне-даставяць дзецям задавальненне і радасць.
Усім жадаем не сумаваць, у беларускія гульні гуляць!
Жанна Станоўская,
настаўнік пачатковых класаў